Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каляда прыйдзе — добры год будзе

Дата: 10 января 2020 в 17:56, Обновлено 13 января 2020 в 11:46
313 просмотров

Зімовыя святы - пара спеваў і забаў, цудаў і хваёвага паху. Шкада развітвацца з гэтай парой. Таму выхаванцы ясляў-сада № 37 г. Ліды былі незвычайна рады калядоўшчыкам, якія завіталі ў наш дзіцячы сад.

Кампанію калядоўшчыкаў было чуваць здалля. Гукамі акардэона запоўніўся ўвесь дзіцячы садок. У калядным карагодзе дзед, гаспадыня, каза, мядзведзь. Без цыганкі таксама ніяк! Цыганка будучыню прадказаць зможа. Праўда, пасля ручку азалаціць прыйдзецца. Усе ведаюць: калі пастукалася Каляда – прагнаць нельга, а то поспех за хвост не зловіш.  Галоўнае – не скупіцца на пачастунак. Жвавая каза разам дзецьмі закружылася ў карагодзе “Го-го-го, каза”. Весела прайшлі гульні разам з калядоўшчыкамі «Зайцы на гары стаялi», «Калядныя падарункi».

У народзе лічыцца, што кожнае слова ў час Каляд мае магічную сілу. Паверыш – і  цуд абавязкова здарыцца! Пад беларускую народную песню «Ой, свят вечар, свят!» калядоўшчыкі развіталіся з дзетварой, але абяцалі хутка вярнуцца.

Фотасправаздачу глядзіце тут 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.