Сюжетно-ролевые игры (белорусские)
Карагодная гульня «Казел» ст. и ср. ўзрост
Дзецi, ўзяушысь за рукi iдуць карагодам i спяваюць. Казел ходзiць у сяредзiне круга i паказвае :
Павiтай, казеленька,
Пакажы, казеленька,
Як бабулькi скачуць?
Казел: Вось так, так i гэтак.
Так бабулькi скачуць.
Павiтай, казеленька,
Пакажы, казеленька,
Як дзядулькi скачуць?
Казел: Вось так, так i гэтак.
Так дзядулькi скачуць.
Павiтай, казеленька,
Пакажы, казеленька,
Як дзяўчынкi скачуць?
Казел: Вось так, так i гэтак.
Так дзяўчынкi скачуць.
Павiтай, казеленька,
Пакажы, казеленька,
Як хлопчыкi скачуць?
Казел: Вось так, так i гэтак.
Так хлопчыкi скачуць.
Павiтай, казеленька,
Пакажы, казеленька,
Як, ты, козлiк скачаш?
Казел: Вось так, так i гэтак.
Так ты, козлiк скачаш .
Казел:
Хопiць козлiку скакаць,
Будзэ ен дзяцей бадаць!
Мэ-э-э-э!
Сюжэтная гульня «У вераб’я» — сярэднi i ст. ўзрост
Мэта: выклiкаць радасть, развiваць спрыт, выхоўваць добрыя сяброўскiя ўзаемаадносiны.
Дарослы загадвае загадку:
Шустранькi, маленькi, сам у шэрай свiцы,
Шукае канапелькi, каб трошкi пажывiцца.
Потым, паказваючы на каго – небудзь з дзяцей, кажа:
Верабей, верабей, вылятай у круг хутчей.
Той, на каго паказаў дарослы, « вылятае » ў сярэдзiну круга.
Дзецi iдуцьпа крузе i спяваюць:
Паскакаў верабей ды па сметнiчку,
А сабраў верабей ўсю сямеечку:
«Мала нас, мала нас на булачку хлеба,
А пазваць, а пазваць каго яшчэ трэба?»
Верабей скача ў крузе, ўзмахвае крыльцамi. Потым кiвае галавоi i клiча каго – небудзь з дзяцеi. Гульня паўтараецца. На другi раз вераб’i ў крузе дамаўляюцца каго яшче паклiкаць. Крычаць звонка. Гульня працягваецца да тоi пары, пакуль вераб’еў ў крузе стане больш, чым дзяцей ў карагоде.
Сюжэтная гульня «Кот Васька» сярэднi – ст. ўзрост
Мэта: выпрацоўваць навыкi хуткага бегу, ўменне адгадваць тактычныя прыемы працiўнiка, выхоўваць добрае пачуцце дапамогi слабейшаму.
Дарослы загадвае загадку:
Калматы, вусаты па хаце ходзiць,
Хвастом водзiць.
Песенкi спявае, малачка жадае.
Ката i мышей выбiраюць па лiчылцы:
Ходзiць кот па траве, носiць сон у рукаве,
Як убачыш гэты сон, мышанятка, выдзi вон.
Дзецi, ўзяўшысь за рукi iдуць карагодам i спяваюць. Кот ходзiць у сяредзiне круга.
Дзецi:
Ходзiць Васька шэранькi,
Хвост у Васькi беленькi.
Ходзiць Васька кот.
Дзецi стаяць у крузе, Васька падходзiць да каго – небудзь з дзяцей, лашчыцца, а той паглажвае ваську па спiне.
Дзецi:
Да хлопца прытуляецца, спiнка выгiнаецца.
Хвост яго дугой.
Дзецi стаяць, падняўшы сашчэпленыя рукi ў гару. Васька выходзiць за круг. Толькi на апошнее слова «кот» Васька пачынае лавiць мышэй.
Дзецi:
Мышкi, сцеражыцеся.
Цiха! Беражыцеся!Усiх вас зловiць кот!
Сюжэтная гульня «Хiтрыя мышы» сярэднi — ст. ўзрост
Мэта: развiваць увагу, асцярожнасць, вытрымку, ўспрымальнасць.
Дарослы загадвае загадку:
Маленькi шарык пад лаўкай шарыць
Збiрае крошкi, бачiца кошкi
Ката выбiраюць па лiчылцы:
Раз,два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылi:
Не чытаць, не пiсаць,
А за мышкамi скакаць.
Кот заплюшчвае вочы, нiбыта спiць. Мышы скачуць i дражняць ката.
Як толькi кот скокне, мышы заміраюць на месцы. Кот пахаджвае i выглядае. Калi хто зварухнецца, цягне да сябе. Гульня працягывецца, пакуль кот не пераловiць усiх мышэй.
Сюжэтная гульня «Маша» сярэднi – ст. ўзрост
Мэта: развiваць тембраны слых, вызываць добрае пачуце.
Дарослы расказвае:
Есць у нас дзяўчынка Маша,
I есць у нас хлопчык Саша.
Яны хочуць пагуляць,
Хто паклiча – адгадаць.
Дзяўчынке, або хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзецi трымаюцца за рукi i iдуць па крузе спяваюць.Хто – небудзь адзiн здзяцей праспявае: « Ма — ша». Маша, якая стаiць у сяредзiне круга, павiнна адгадаць, хто спявў. Хто адгадае, той становiцца « Машай ».
Калi гэта хлопчык, то дзецi спяваюць « Са — ша».
Сюжэтная гульня «Дожджык» — сярэднi ўзрост
Мэта: выклiкаць радасть, развiваць спрыт, навыкi хутка бегаць.
Дарослы весела клiча:
Iдзi, iдзi, дожджыку, звару табе боршчыку
Пастаўлю пад елкаю, накрыю талеркаю,
Сама пакаштую, цябе пачастую.
Дзецi скачуць вакол дожджыка i дражняць яго. Потым дзецi ўцякаюць, а дожджык бегае за iмi i дакранаецца цэлафанавымi стужачкамi, якi трымае ў руках , да тых, каго дагонiць. Дзiця, да якого дожджык дакрануўся, выбывае з гульнi. Дождыж павiнен дагнаць усiх.
Карагодная гульня з iнструментамi «Aркестр» — ст.ўзрост
Дзецi перадаюць мяшочак з iнструментамi па кругу, пяюць.
Дзiлi – дзiлi, дзiлi – дзiлi,
Цацкi дзетак разбудзiлi.
Разам усе спытаем:
Хто на дудцы грае? – Волечка!
Той, у каго мяшок, дастае музычны iнструмент,
уваходзiць у круг, iграе, дзецi пляскаюць у далонi.
Дзiлi – дзiлi, дзiлi – дзiлi,
Ох вяселымi мы былi
Разам усе спытаем:
Хто на лыжках грае? – Ромачка!
Дзiлi – дзiлi, дзiлi – дзiлi,
Вельмi спрытнымi мы былi
Разам усе спытаем:
Хто на ,бубне грае? – Толечка!
Дзiлi – дзiлi, дзiлi – дзiлi,
Мы трашчотку не забылi
Разам усе спытаем:
Хто на дудцы грае? – Светачка!
Дзiлi – дзiлi, дзiлi – дзiлi,
Мы мяшочак адчынiлi
Хто жа мы спытаем:
На званочке грае? – Iрачка!
Сюжэтная гульня «Верабей» — сярэднi ўзрост
Дарослы спявае:
Хто на сонейку сядзiць
Грэе свае ножкi?
Дзецi:
Гэта шэры варабей,
Ен азябнуў трошкi.
Дарослы:
Сыплю я для верабе’ў
Зярняткi i крошкi.
Дзецi:
Прыляцелi б мы да вас,
Да баiмся кошкi.
Дзецi скачуць у крузе, ўзмахваюць крыльцамi. Потым клююць зярняткi. Дзецi дражняць ката, калi музыка спыняецца ен iх даганяе.
Карагодная гульня «Сляпы музыка» — ст.ўзрост
Мэта: развiвать хуткасць рэагавання,ўвагу, вытрымку, назiральнасць.
Усе дзецi становяцца ў круг. Аднаму з iх завязваюцьвочы i даюць у рукi палачку. Гэта – сляпы музыка. Ен раскручваецца, пакуль гучыць музыка, а калi спыняецца, музыка так сама спыняецца i указвае палачкай перад сабой. Той, на каго паказвае палачка, змянiўшы голас, як – небудзь адгукаецца. Сляпы музыка павінен пазнаць хто гэта. Кал музыка адгадвае хто гэта, яны мяняюцаца месцам, калi музыка тры разы не адгадвае – яго змяняюць.
Сюжэтная гульня «Кароўка – рагуля»- сяр. – ст. ўзрост
Кароўка ў сярэдзiне круга, дзецi iдуць карагодам вакол яе.
Дзецi:
Кароўка – рагуля, кароўка – рагуля.
Напаi нас малачком,
Накармi нас тваражком!
Спыняюцца.
Кароўка – рагуля:
Я вас, дзеткi, напаю,
Я вас, дзеткi, накармлю,
Толькi спрытна ўцякайце
Я вас зарас усiх злаўлю!
Даганяе дзяцей.