Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бацькоўскі сход

Дата: 21 февраля 2022 в 09:15, Обновлено 21 февраля 2022 в 09:42
643 просмотра

Добры вечар, паважаныя бацькі! Мы вельмі рады вітаць вас на нашым бацькоўскім сходзе, які праходзіць дыстанцыйна на нашым афіцыяльным сайце. Тэма нашай сустрэчы: “Выхаванне грамадзяніна: праблемы і шляхі ўзаемадзеяня ўстановы адукацыі і сям’і”.

Уступнае слова ад загадчыка дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №37 г. Ліды" Ястрэмскай Алены Валяр'янаўны

Нацыянальная самасвядомасць нараджаецца і фарміруецца ў нетрах кожнай нацыі. Яна звязана з пачуццём любові да бацькоў, родных, дзяцей, да зямлі, на якой нарадзіўся і вырас, да культуры, традыцый роднага краю. А гэта тое, без чаго немагчыма стаць сапраўдным грамадзянінам. Ад узроўню сфарміраванасці нацыянальнай самасвядомасці залежыць прагрэс краіны і нацыі ў цэлым. Таму мы ўсё больш пераконваемся ў тым, што асновай адукацыйна-выхаваўчай сістэмы ў краіне павінны стаць нацыянальная гісторыя і культура. Бо менавіта адраджэнне нацыянальных традыцый аказвае станоўчы ўплыў на выхаванцаў.

Асабістую ўвагу мы хочам звярнуць на валоданне роднай беларускай мовай. На сёння гэта вельмі балючая праблема. Яна паўстала не толькі перад дзіцячым садам, але і перад вамі, бацькамі. Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ёй размаўляць.

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве зяўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка.

Вынікі анкетавання бацькоў “Ці размаўляеце вы па-беларуску?”. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Варошка В.С.

https://disk.yandex.by/i/iSkpgFTy540HPw

Кансультацыя для бацькоў “Развіваем маўленне дзяцей разам”. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Варошка В.С.

https://disk.yandex.by/i/emAONdM5a69AXQ

Памятка для бацькоў «Тата, мама, давайце гуляць па-беларуску!». Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Варошка В.С.

https://disk.yandex.by/i/8VG-63nxB5rsnQ

Конкурс чытальнікаў “Ма любімыя творы на роднай мове”

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="384" src="https://www.youtube.com/embed/irz7DQkF_zU" title="YouTube video player" width="683"></iframe>

Дэфіле удзельнікаў конкурса “Лепшы беларускі касцюм”

<iframe width="683" height="384" src="https://www.youtube.com/embed/b3bL0iZe8q4" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>

Будзем рады атрымаць зваротную сувязь ад вас. Калі ласка, адкажыце на некалькі пытанняў!

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdX89P9y_Zh4wNV3yTSFJ0v33AjMfnzjgZFofXUcpetQ2vwdQ/viewform

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.