Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкрыты прагляд заняткаў

Дата: 3 февраля 2022 в 15:15, Обновлено 9 февраля 2022 в 13:47
161 просмотр

Трэцяга лютага ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі адкрытыя заняткі.

Выхаванцы другой малодшай групы № 4 разам з выхавальнікам Вальчук А.І. прайшлі шмат выпрабаванняў, каб выратаваць казкі, якія зачараваў злы вядзьмак. Дзеці справіліся на выдатна з усімі заданнямі і прадэманстравалі добрыя веды беларускіх народных казак. 

Выхаванцаў старэйшай групы № 12 таксама чакалі выпрабаванні ад ведзьмака, які захапіў у палон Зімачку-зіму. Разам з выхавальнікам Раміковіч Т.А. дзеці з лёгкасцю змаглі знайсці адказы на пытанні і выратаваць яе з палону.

Музычны кіраўнік Стэцкая Н.У. у вобразе беларускай дзяўчыны пазнаёміла выхаванцаў групы №1 з сімваламі нашай краіны: гербам, сцягам, гімнам. Пад час музычнага занятка дзеці ўспомнілі беларускія гульні, песні, а завяршылі занятак усім вядомым танцам "Лявоніха".

Пад час заняткаў выхаванцы дэманстравалі добрае валоданне роднай беларускай мовай, што сведчыць аб крапатлівай і сістэмнай рабоце педагогаў і бацькоў. 

Фотасправаздачу можна прагледзець тут. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.