Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падзяліліся вопытам з калегамі

Дата: 30 января 2019 в 11:29, Обновлено 30 января 2019 в 12:05
567 просмотров

30.01.2019 прайшлі калектыўныя прагляды сумеснай дзейнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі з дзецьмі на тэму: "Фарміраванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці праз азнаямленне з прыродай Беларусі сродкамі розных відаў дзіцячай дзейнасці".

Выхавальнік Казлоўская Марына Данілаўна разам з выхаванцамі другой малодшай групы адправіліся на сельскі падворак, дзе пазнаёміліся з хатнімі жывёламі і птушкамі, пагулялі і адпачылі. Марына Данілаўна надае значную ўвагу ў сваёй рабоце выхаванню нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей, і выдатна праведзены занятак сведчыць аб сістэматычнай і плённай працы ў рабоце з дзецьмі па дадзенай праблеме.

Выхаванцы сярэдняй групы разам са сваім выхавальнікам Куцкель Веранікай Леанідаўнай апынуліся ў лесе. На працягу занятка дзеці ўспомнілі правілы паводзін у лесе, навучылі гэтым правілам непаслухмянага хлопчыка Пецю і ўвогуле выдатна справіліся з усімі заданнямі, за што і атрымалі медалі "Юны эколаг".

Перад выхаванцамі старшай групы выхавальнік Санцэвіч Таццяна Юр'еўна паставіла нялегкую задачу: расчараваць жывел лесу. Дзяцей чакалі загадкі, цяжкія практыкаванні, дзе яны змаглі прадэманстраваць усе свае веды і ўменне размаўляць на нашай роднай беларускай мове. 

Фотасправаздачу можна прагледзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.