Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Што прынеслі —прадалі, што хацелі — набылі

Дата: 29 октября 2021 в 16:31, Обновлено 29 октября 2021 в 16:41
115 просмотров

Восень, як усім вядома, ураджайная пара. І таму менавіта ў гэтую пару года традыцыйным для нашага народа стала правядзенне кірмашоў. Чарга вяселых і багатых "Восеньскіх кірмашоў" прайшла ў нашай установе.

Народныя касцюмы, традыцыйныя вырабы з тканіны, саломы, гліняны посуд і духмяныя пірагі – ўсе гэта ладзілася неспраста, а каб перадаць дух сапраўднага старажытнага беларускага кірмаша.   

На нашым кірмашы не абавязкова мець грошы. Калі ведаеш прыказкі, прымаўкі, песню ці танец — можна набыць што хочаш. Таму ніхто з пустымі рукамі кірмаш не пакінуў. Што прынеслі —прадалі, што хацелі — набылі.

 Які кірмаш без гульняў і забаў? Гарлачык, Курнаціца, Міхасік – любімыя народныя гульні, у якія дзеці гуляюць заўжды з вялікім задавальненнем. Не было роўных нашым маленькім беларусам пры выкананні танцаў “Чаравічкі” і “Пачастуем гарбатай”. Кульмінацыя свята – частаванне духмяным караваем.

Кірмаш скончыўся, але прыемныя ўспаміны надоўга застануцца ў памяці нашых выхаванцаў і іх бацькоў.

Фотасправаздачу можна прагледзець тут. 

Восеньскі кірмаш у групе №7  пад кіраўніцтвам Стэцкай Наталлі Уладзіміраўны, музычнага кіраўніка

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="384" src="https://www.youtube.com/embed/cjt-5mpq52k" title="YouTube video player" width="683"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.