Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень прайшоў, а добрыя ўспаміны засталіся

Дата: 22 февраля 2020 в 12:49, Обновлено 22 февраля 2020 в 15:52
469 просмотров

Гучна і дружна прайшоў у нашым дзіцячым садку дзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Гэты дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі і цікавымі падзеямі. Яшчэ загаддзя мы запрасілі бацькоў і супрацоўнікаў падтрымаць нас у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску!”. І як вынік, дзень пачаўся з гучнага прывітання “Добрай раніцы!”. Было прыемна, што гэтая акцыя знайшла водгук не толькі ў педагогаў, але і ў бацькоў. На працягу дня ўсе разам мы працавалі над стварэннем плаката “Маё любімае беларускае слова”. Колькі шмат прыгожых і да болі знаёмых слоў мы змаглі ўспомніць. Радзіма, матуля, бацькаўшчына, юнацтва, маладосць, ветразь – гэта не проста словы, яны застаўляюць нас задумацца, пераносяць нас у бесклапотнае дзяцінства, калі мы беглі па траве басанож, і ў твар нам дзьмуў прахладны вецер, калі матуля была побач, а наперадзе ўсё жыццё.

У першую палову дня маленькіх дашкалят чакала сур’ёзнае мерапрыемства - конкурс чытачоў “Мае любімыя творы на роднай мове”. У ім прынялі ўдзел 22 выхаванцы старшых і сярэдніх груп. І, нягледзячы на тое, што ў конкурсе былі дыпломы рознай ступені, адзначана, што ў гэты дзень кожны з удзельнікаў быў пераможцам. Дзеці праявілі свае творчыя здольнасці, артыстызм. Яны чыталі вершы знакімітых беларускіх аўтараў і ім не было складана. Мы пачулі, як могуць гучаць вершы класікаў беларускай літаратуры вуснамі дзяцей. Кожны паклапаціўся аб стварэнні сцэнічнага вобразу. Дашкаляты разам з бацькамі і выхавальнікамі прадумалі свой касцюм, музычнае суправаджэнне, нават падрыхтавалі мультымедыйныя прэзентацыі.

Для педагогаў таксама было запланавана спецыяльнае мерапрыемства. Іх чакаў практыкум “Гавары са мною па-беларуску!”. Тут яны змаглі папрактыкавацца ва ўменні размаўляць на роднай мове, здзівілі сваімі ведамі аб роднай краіне, творча праявілі сябе ў музычным заданні і ў конкурсе на стварэнне сценгазеты “Гэта ўсё – мая Беларусь!”.

Дзень скончыўся, але ўражанні засталіся надоўга ў нашых сэрцах і ў сэрцах нашых выхаванцаў.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="406" src="https://www.youtube.com/embed/8q59ttce-lA" width="722"></iframe>

Фотасправаздачу можна праглядзець па спасылках ніжэй.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Конкурс чытачоў "Мае любімыя творы на роднай мове"

Конкурс чытачоў "Мае любімыя творы на роднай мове"

Практыкум для педагагічных работнікаў "Гавары са мной па-беларуску!"

Практыкум для педагагічных работнікаў "Гавары са мной па-беларуску!"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.