Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Запрасілі ўсіх на кірмаш

Дата: 17 января 2020 в 09:42, Обновлено 17 января 2020 в 10:05
352 просмотра

На гэтым тыдні выхаванцы групы № 9 запрасілі ўсіх на кірмаш.

Разам з выхавальнікам Завыша Яўгеніяй Дзмітрыўнай і музычным кіраўніком Стэцкай Наталіяй Уладзіміраўнай дашкаляты замацоўваюць свае веды аб асноўных эканамічных паняццях, такіх як хатняя гаспадарка, грошы, бюджэт, цана. Музычная зала дзіцячага сада на некаторы час ператварылася ў кірмашовую плошчу.   Кожная крама была вартая ўвагі сваім афармленнем і прыцягвала пакупнікоў багатым асартыментам. Галоўны герой мерапрыемства Муха-цакатуха прасіла дапамогі ў дзяцей. Вось якая ў яе незадача: трэба ложкі купіць, а грошы скончыліся. Але ёсць бочка мёду духмянага з сабою. Аказваецца можна не плаціць, а бартэр прапанаваць. Абрадавалася Муха-цакатуха, закружылася разам з дашкалятамі ў запальным танцы “Кадрыль”.

На кірмашы для дзяцей працавала “Лаўка майстроў”, дзе выхаванцы ўспомнілі пагаворкі пра працу і “Працоўная лаўка”, дзе вучаць рознаму рамяству.  З  эканамічнымі загадкамі і задачкамі дашкаляты справіліся лёгка. За кожнае выкананае заданне дзеці атрымлівалі грошы, на якія змаглі набыць любы тавар на нашым кірмашы.  

Увогуле кірмаш прайшоў у лепшых традыцыях — з вясёлай музыкай, «зазываламі» і вялікім ажыятажам. Вяселы скамарох не даваў гасцям ні хвіліны сумаваць, запрашаў пачаставацца прысмакамі і пакатацца на вясёлых каруселях.

Фотасправаздачу глядзіце тут.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="392" src="https://www.youtube.com/embed/GLATYFjXxRM" width="697"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.